viasna on patreon

Гродна: адміністрацыйны працэс па справе графіці штучна зацягваецца

2011 2011-03-23T18:24:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gerasimchyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Герасімчык

Кацярына Герасімчык

23 сакавіка ў Гродне судом Ленінскага раёну быў працягнуты адміністрацыйны працэс па справе Кацярыны Герасімчык, якую вінавацяць у нанясенні графіці на помнік Леніну, што стаіць каля гарвыканкаму. Нагадаем, што ў ноч на 12 лютага Герасімчык разам з сваёй сяброўкай былі затрыманыя нарадам міліцыі паблізу помніка.

Разгляд справы, якую вядзе суддзя Наталля Козел, у сераду доўжыўся толькі каля 10 хвілін. У якасці сведкі была апытаная Вольга Багданкевіч, якая была затрыманая разам з Кацярынай Герасімчык. Пасля гэтага ў працэсе зноў быў абвешчаны перапынак – разгляд прадоўжыцца толькі 2 красавіка.

Гарадзенскія праваабаронцы мяркуюць, што разгляд гэтай адміністрацыйнай справы празмерна расцягнуты. Магчыма, гэта адна з формаў дадатковага псіхалагічнага ціску на моладзевых актывістаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства