viasna on patreon

Бацькі Ліхавіда патрабуюць пакараць міліцыянта -"ілжэсведку"

2011 2011-03-24T14:04:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бацькі Мікіты Ліхавіда настойваюць на прыцягненні да адказнасці міліцыянта, які складаў на маладзёна адміністрацыйны пратакол за удзел у акцыі 19 снежня.

Як высветлілася на судовым працэсе, міліцыянт Аляксандр Багданаў не бачыў, што рабіў прыхільнік Руху “За свабоду” і не затрымліваў апазіцыянера. Аднак склаў на яго адміністрацыйны пратакол. Па гэтым пратаколе Ліхавід адбыў спачатку арышт, а потым быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

-- Доказная база -- нуль, усё развальваецца на вачах. Чалавек які сказаў так, ён затрымліваў Мікіту, складаў на яго рапарт, пратакол. Ён яго ведае, напрыканцы было даказана, што ён яго не затрымліваў, яго не ведае і прызнаецца, што даваў ілжывыя паказанні. Усё так бы мовіць “зразумела”.

Маці зняволенага гаворыць, што з улікам непраўдзівых сведчанняў Мікіту мусіць быць вынесены выключна апраўдаўчы вырак. Па словах Алены Ліхавід, на судовым працэсе яе сын трымаўся вельмі бадзёра, хоць адбітак турмы, безумоўна, заўважны – абстрыжаная галава і незвычайна бледная скура.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства