viasna on patreon

Затрыманні віцебскіх актывістаў

2011 2011-03-24T15:52:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalienka_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргея Каваленку (на фота), вядомага сваімі акцыямі з бел-чырвона-белымі сцягамі, затрымалі 24 сакавіка падчас чарговай акцыі. З трыма вялікімі нацыянальнымі сцягамі ён выйшаў на вуліцу Леніна ў Віцебску. Актывіста “Маладой Беларусі” Алеся Галаваня затрымалі напярэдадні – 23 сакавіка.

Паводле віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, на вачах якога затрымлівалі Сяргея Каваленку, ягоная акцыя прыцягнула ўвагу шматлікіх віцебскіх мінакоў:

“Справа адбывалася ў самым цэнтры гораду, каля так званага “сіняга дому” – дому №28 па вуліцы Леніна. Сяргей разгарнуў тры вялікія сцягі, дзесці два на тры метры кожны. Яшчэ ён выкрыкваў лозунгі, накшталт “Слава нацыі!” Хвілін праз 20 яго забралі на службовай машыне ў Чыгуначны РАУС”.

Сяргея Каваленку ўжо неаднаразова затрымлівалі за акцыі з бел-чырвона-белымі-сцягамі. Самая гучная з іх адбылася 7 студзеня 2010 году, калі віцебскі актывіст вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на гарадской елцы. За гэта яму быў прысуджаны ўмоўны тэрмін зняволення. Гэтым разам, мяркуе Барыс Хамайда, актывісту пагражаюць “суткі” – не выключана, што  яму прысудзяць арышт, каб ён не паўтарыў нешта падобнае ў Дзень Волі.

Паводле прэсавай службы руху “Маладая Беларусь”, 23 сакавіка ў Віцебску быў затрыманы каардынатар Віцебскай абласной арганізацыі “Маладой Беларусі” Алесь Галавань. Тэлефоннай сувязі з ім няма, таму падрабязнасцяў затрымання высветліць не ўдалося.  Але аднадумцы не выключаюць, што актывіста прэвентыўна затрымалі перад 25 сакавіка.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства