viasna on patreon

Жодзінскае ноу-хау: пра забарону пікету - праз міліцыю

2011 2011-03-24T19:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 сакавіка  да жодзінскага дэмакратычнага актывіста, сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Сілкіна прыйшлі капітан і старшы лейтэнант міліцыі, каб запрасіць на размову ў мясцовы ГАЎС.

Юрый Сілкін падаваў у Жодзінскі гарвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку палітвязняў 19 і 25 сакавіка. Адмову на правядзенне пікета19 сакавіка ён атрымаў у пісьмовым выглядзе за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Юрыя Шарага. Да канца дня 24 сакавіка ім так і не было дадзена адказу на заяўку пікету 25 сакавіка.

«Міліцыянты паведамілі, што мне да 14.00 неабходна з'явіцца ў Жодзінскі ГАУС, - распавядае Юрый. - Натуральна, я пацікавіўся, навошта я патрэбен нашай міліцыі. Адказ быў такім: мы вам будзем тлумачыць, чаму адмоўлена ў правядзенні пікету 25 сакавіка. Даволі дзіўна, улічваючы тое, што з заяўкай я звяртаўся ў выканкам, а не ў міліцыю. Упэўнены, што гэты выклік звязаны з Днём Волі. Мабыць, выклікаюць, каб перашкодзіць выехаць у Менск на святкаванне ».

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства