viasna on patreon

У Магілёве сярод затрыманых ёсць траўміраваныя

2011 2011-03-25T18:36:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

У Магілёве затрыманы на Савецкай плошчы актывісты "Маладога Фронту" Валянцін Лабачоў і Зміцер Пасрэднікаў. Таксама затрыманыя актывіст "Маладога Фронту" Сяргей Нягацін, грамадскі актывіст Міхаіл Шараметаў.

Затрыманы таксама намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юры Новікаў і актывіст Уладзімір Новікаў, намеснік старшыні аргкамітэта "Партыі свабоды і прагрэса" Алесь Сілкоў, старшыня абласной арганізацыі ПБНФ Зміцер Салаўёў.

Юры Новікаў і Алесь Сілкоў знаходзяцца ў пастарунку на вуліцы  Ціміразеўскай, Уладзімір Новікаў на завулку Пажарным.

Таксма затрыманы журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч. Ён абвінавачваецца разам са Зміцерам Салаўёвым у аказанні супраціву пры затрыманні. Пры затрыманні да яго былі прыменены спецыяльныя сродкі - кайданкі.

Зміцер Салаўёў пры затрыманні траўміраваны і "хуткая" вазіла яго ў траўмапункт. Зараз, верагодна, ён знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку на завулку Пажарным.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства