viasna on patreon

Дзень Волі для Барыса Хамайды адзначаны чарговым мільённым штрафам

2011 2011-03-25T18:56:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebsk03256f2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2.	Дыктоўка пад нацыянальным сцягам

2. Дыктоўка пад нацыянальным сцягам

Барыс Хамайда вырашыў адзначыць Дзень Волі напісаннем дыктоўкі  каля так званага сіняга дому – дому №28 а вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. Да яго далучылася Антаніна Піванос, украінка па нацыянальнасці, якая на знак саліданасці з беларускім апазыцыянэрам  пісала дыктоўку на сваёй роднай мове, перакладаючы “Ліст з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага на ўкраінскую.

Завяршаць дыктоўку давялося ўжо ў пастарунку, куды Барыса Хамайду завезлі пад вартай, а спадарыня Піванос прыйшла па ўласнай волі. З Чыгуначнага РАУС апазіцыянера завезлі ў суд.

Суддзя Чыгуначнага райсуду Уладзіслаў Шыкароў не толькі аштрафаваў спадара Хамайду на 30 базавых велічынь, але і пастанавіў, каб у актывіста быў сканфіскаваны бел-чырвона-белы сцяг і ўсе прылады для яго мацавання.

З 2 сакавіка гэта ўжо чацверты штраф, накладзены суддзёй Уладзіславам Шыкаровым на Барыса Хамайду за бел-чырвона-белыя  сцягі. Апазіцыянера караюць за тое, што ён перыядычна выходзіць у цэнтар Віцебску з нацыянальным сімвалам, праводзячы аднаасобную акцыю “2011 год – год нацыянальнага сцяга”, прымеркаваную да 20-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 

“Праваабарончая хроніка”

 

1.	Барыс Хамайда піша дыктоўку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства