Пяць гадзін “прафілактычнай” гутаркі
https://spring96.org./be/news/42165
2011
2011-03-25T22:29:00+0200
2011-03-25T22:29:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kaliesnikviktar.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск.
У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі. Сэнс гутаркі зводзіўся да таго, што браць удзел у рознага кшталту апазіцыйных масавых мерапрыемствах – вельмі дрэнна, і нармальныя людзі гэтага не робяць. Былі таксама ўзгаданы былыя кандыдаты ў прэзідэнты з адпаведнымі характарыстыкамі.
Актывіст быў выпушчаны з РАУС толькі ўвечары, калі акцыя на Дзень Волі ў Менску ўжо пачалася.
“Праваабарончая хроніка”