viasna on patreon

Міліцыянт так і сказаў: “Ну як вам гэты цырк?”

2011 2011-03-28T10:59:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenkaliera.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка

Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка

Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі.  

Лера Бандарэнка распавядае, што яны з сябрам падымаліся па лесвіцы з метро, як раптам да іх падбеглі невядомыя людзі, апранутыя ў чорнае, узялі пад рукі і папрасілі прайсці з імі.

“На пытанне, хто яны такія і куды нас вядуць, невядомыя ў чорным адказалі, што яны – супрацоўнікі міліцыі, а куды ідзем - нічога пра гэта не сказалі”, - зазначае дзяўчына.

Далей, па словах Леры, іх адвялі ў пакой у метро, дзе было ўжо каля пяці-шасці затрыманых маладзёнаў. Ім адразу было забаронена карыстацца тэлефонамі. Міліцыянты праверылі сумкі і перапісалі пашпартныя дадзеныя. “Калі нам аддалі пашпарты, то, літаральна як на эстафеце, па адным пачалі выводзіць з пакоя і перадаваць “з рук у рукі”, каб пасадзіць у аўтобус. Нас было каля 30 чалавек. У аўтобусе міліцыянты зноў перапісалі пашпартныя дадзеныя і адвезлі ў Савецкі РУУС, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы, - дадае Лера. – Затым у нас знялі адбіткі пальцаў, запісалі на відэа і сфатаграфавалі.

За чатары гадзіны, на якія былі затрыманыя маладыя людзі, яны так і не пачулі адказу, за што іх затрымалі. Міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба і моцна крычалі на затрыманых. Толькі адзін з іх, які браў адбіткі пальцаў запытаўся: “Ну як вам гэты цырк?”, узгадвае Лера Бандарэнка.

Прыкладна а 10-ай вечара маладзёнаў адпусцілі з пастарунка. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства