viasna on patreon

Пакуль былі ў пастарунку, пакралі ноутбукі і дакументы

2011 2011-03-28T12:47:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юлія Янковіч, Ксенія Антонава, Дзмітрый Якубоўскі, Кацярына Ерусалімская, Сяржук Гумінскі і грамадзянін Польшчы Кшыштаф Кірдзік былі затрыманыя напярэдадні акцыі ў Дзень Волі людзьмі ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнаг вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска. Праз тры гадзіны моладзь адпусцілі, але за гэты час з кватэраў, дзе яны пражываюць альбо збіраліся, прапалі рэчы. У міліцыі паведамілі, што падчас знаходжання маладзёнаў у пастарунку на кватэрах прайшлі ператрусы.

Ніякай копіі пастановы аб вынятку рэчаў на рукі маладым людзям не выдалі. Між тым спіс зніклых у адсутнасць гаспадароў рэчаў даволі ўнушальны.

Так, у Юліі Янковіч прапалі не толькі ноутбук і дакументы на яго, але і студэнцкая заліковая кніжка, і дыскі. Ксенія Антонава страціла лічбавую фотакамеру, тры флэшкі, сістэмны блок ад кампутара, пашпарт, студэнцкі білет і залікоўку. У Дзмітрыя Якубоўскага фактычна скралі ноутбук разам з дакументамі, флэшку, каля 115 тысяч рублёў, лічбавы фотаапарат, пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, студэнцкі білет і залікоўку, ваенны білет, штодзённік і мабільны тэлефон. Пазбавілі мабільніка і Ірыну Пятрову, якая пражывае разам з ім і ў той дзень адсутнічала.

У Кацярыны Ерусалімскай зніклі працоўная санкніжка і пасведчанне аб сканчэнні курсаў, у Сяржука Гумінскага – два тэлефоны. Грамадзянін Польшчы Кшыштаф Кірдзік, які быў затрыманы разам з беларускімі сябрамі, страціў у выніку вобшуку два штодзённіка. Акрамя таго, у маладых людзей невядомыя пазабіралі розныя дыскі і лісты.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства