viasna on patreon

Аршанская міліцыя гуляе ў хованкі

2011 2011-03-28T14:47:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялася, у Оршы 24 сакавіка быў асуджаны да 3 сутак адміністрацыйнага арышту расейскі праваабаронца і журналіст Аляксандр Лашманкін. Па сцвярджэнні супрацоўнікаў транспартнай міліцыі, Лашманкін лаяўся, размахваў рукамі - увогуле ўвесь класічны набор дзеянняў, які ў апошнія гады рэгулярна прыпісваецца ў Беларусі прадстаўнікам апазіцыі і незалежным журналістам напярэдадні масавых акцый.

Ноччу 27 сакавіка група аршанскіх праваабаронцаў прыйшла да будынка ІЧУ ў Оршы сустракаць расейскага журналіста, які адбыў трое сутак арышту.

- Чакайце яго каля галоўнага выхаду, цяпер будзем вызваляць, - бадзёра паведаміў дзяжурны па ізалятары.

Літаральна праз 5 хвілін з брамы ізалятару выехаў аўтазак і на высокай хуткасці рушыў па начным горадзе ў бок чыгуначнага вакзалу.

На шчасце, праваабаронцы былі гатовыя да падобнага развіцця падзей. На аўтамабілі яны даехалі да вакзала і сустрэлі Аляксандра Лашманкіна, які выходзіў з аўтазаку. На ўмовы ўтрымання ён не скардзіўся, але паведаміў, што пакутуе ад галавакружэння пасля трох дзён галадоўкі. Нягледзячы на ​​негасцінную сустрэчу ў Беларусі, Аляксандр не мае намеру адмаўляцца ад працы ў нашай краіне. У тую ж ноч ён выехаў у Мінск.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства