viasna on patreon

Мая АБРОМЧЫК: «Дыягназ мне не гаварылі, каб не пужаць...»

2011 2011-03-25T18:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калі падымалася на пяты паверх “хрушчоўкі”, адразу падумала, як кожны дзень па гэтых прыступках з хворай нагой падымаецца 22-гадовая Мая Абромчык: 19  снежня ашалелы амапавец на плошчы Незалежнасці зламаў ёй нагу...

У двухпакаёўцы Мая Абромчык жыве не адна, а яшчэ некалькі студэнтак, былых яе аднагрупніц. Наша размова была не аб хлопцах і новых мадэлях сукенак, а аб пракуратуры, аб бальнічных справах, аб рэабілітацыі...

 

Нематываваная жорсткасць

— Зараз я жыву з бацькамі ў Ганцавічах, у Мінск прыехала, каб здаць акадэмічную розніцу для пераводу на завочнае, — распавяла “Народнай Волі” дзяўчына. — Атрымліваецца, што з-за пералому зімовую сесію на гістфаку БДУ здаць не паспела, прыйшлося пераводзіцца.

— Спецыяльнасць у яе будзе такая ж, як у нас, — дадала сяброўка Каця, якая выконвала абавязкі гаспадыні, заварваючы гарбату. — Скончыць наш гістфак у адзін год з намі, ды яшчэ і абавязковага размеркавання пазбегне.

— Але прыйдзецца самастойна шукаць працу, — уздыхае Мая. — Хацелася б працаваць па спецыяльнасці, напрыклад, у музеі.

— Выдатніца?

— Не, вучуся не на выдатна, але на бюджэце ў мяне заўжды была стыпендыя.

— Не баішся, што выкладчыкі будуць ставіцца перадузята?

— Магчыма, але будуць і тыя, для каго мая гісторыя будзе нагодай глядзець на мяне цяплей.

— Мая, як ты зараз сябе адчуваеш?

— Усё больш-менш. Кульгаю, нага баліць часам... Урачы кажуць, што аднаўленне пасля такіх пашкоджанняў займае каля года. Ніякай спецыяльнай фізіятэрапіі мне не прызначылі, параілі пабольш хадзіць, павялічваць нагрузку на ногу. Яшчэ раз у месяц хаджу на рэнтген для кантролю.

— Узгадай, калі ласка, вечар 19 снежня...

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства