viasna on patreon

Суд аштрафаваў Паліну Панасюк

2011 2011-03-28T17:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў актывістку Маладога Фронту Паліну Панасюк штрафам у 22 базавыя велічыні. Дзве базавыя велічыні – “за хуліганскія дзеянні”  і 20 – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Паліна лічыць гэты прысуд палітычным.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей пацвярджае меркаванне актывісткі:

-  Я лічу, што ў дадзеным выпадку парушаецца права грамадзян на свабоду словаў і меркаванняў. Паліна Панасюк мела права вывесіць бел-чырвона-белы сцяг і партрэты палітвязняў.

Але яе права на недатыкальнасць асабістага жыцця было парушана. За ёю сачылі “ціхары”. Таму што не паспела яна вывесіць расцяжку з бел-чырвона-белым сцягам, як яе затрымаў чалавек у цывільным. Яна стала крычаць, калі яе затрымалі, надзелі кайданкі і сталі запіхваць у аўтамабіль. Гэта нармальная рэакцыя чалавека на правакацыйныя дзеянні.

Нагадаем, што Паліна Панасюк была затрымана чалавекам у цывільным, які выклікаў на падмогу міліцэйскі нарад на цэнтральным рынку Брэста. Ёй было прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах: хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства