Справы Статкевіча і Вуса рыхтуюць у суд
29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга
расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для
накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні
да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя
Вуса.
Пра гэта паведаміла ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС
Беларусі.
18 сакавіка абодвум былым кандыдатам на прэзыдэнта было прад’яўленае
абвінавачваньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня
2010 году.
У гарадзкую пракуратуру накіраваны таксама матэрыялы на іншых
вязьняў, якія праходзяць па гэтай справе: Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя
Буланава, Андрэя Пазьняка, Арцёма Грыбкова, якія абвінавачваюцца
ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК
і Аляксандра Класкоўскага, які абвінавачваецца па ч. 1 і ч.
2 арт. 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках),
арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 382 КК (самавольнае
прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы).