viasna on patreon

Маёр КДБ, які эміграваў: План «Плошча» распрацоўвалі ў ААЦ пад асабістым кіраўніцтвам Лукашэнкі

2011 2011-03-29T12:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Былы супрацоўнік КДБ, які пасля прэзідэнцкай кампаніі 2006-га апынуўся ў эміграцыі, лічыць, што ўся апошняя прэзідэнцкая кампанія 2010-га — суцэльная правакацыя.

Пенсіянер КДБ, маёр, агучыў «Беларускаму партызану» сваю версію «крывавай нядзелі».

Па звестках пенсіянера КДБ, атрыманых з крыніц ва ўладзе, задоўга да кампаніі спецслужбы па даручэнні А. Лукашэнкі ўзялі меркаваных кандыдатаў і іх актыў пад шчыльнае агентурнае і аператыўна-тэхнічнае назіранне. На падставе здабытых матэрыялаў з ліку кандыдатаў былі вылучаныя «слабыя звёны», на іх падрыхтаваны адпаведны кампрамат і іншае, пад цяжарам якіх яны і павінныя былі, на думку распрацоўшчыкаў, даць згоду выступіць на БТ.

Беларускае тэлебачанне засвяціла тры вядомыя прозвішчы: Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Андрэй Дзмітрыеў.

Інфармацыя аб правакацыях спецслужбаў на плошчы (пабітае шкло, збіццё кандыдатаў), пра Я. Раманчука, Г. Кастусёва атрыманая, як сцвярджае А. Рамановіч, ад пэўнай крыніцы з асяроддзя Аляксандра Лукашэнкі ўжо на трэці дзень пасля Плошчы — 22 снежня 2010 года.

Далей Рамановіч адказвае на пытанні, што дае яму падставы вінаваціць КДБ у правакацыях, што атрымалася і што не атрымалася ва ўладаў і інш.

Чытаць цалкам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства