viasna on patreon

Гомельскага актывіста дэмакратычнага руху Ўладзімера Кацoру ўначы затрымалі ў абласным цэнтры

2006 2006-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў адвакат палітыка Пётра Барысаў, спадару Кацoру інкрымінуецца арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу.

Уладзімер Кацoра сапраўды накіраваў заяўку ў Гомельскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне мітынгу да 20 угодак чарнобыльскай трагедыі. Аднак меркаваны тэрмін быў пазначаны 25 красавіка, што наступіць толькі праз тыдзень.

Як лічаць гомельскія актывісты, апазіцыянераў пачалі затрымліваць "прэвэнтыўна", задоўга да планаваных акцый.

Сёньня над Уладзімерам Кацoрам адбудзецца суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства