viasna on patreon

Радзіну, Халіп і Палажанку выклікаюць у КДБ

2011 2011-03-30T14:36:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Абвінавачваную па крымінальнай справе аб масавых беспарадках рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну чакаюць 31 сакавіка ў Менску  ў КДБ для «правядзеньня следчых дзеяньняў». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе у сябе на радзіме ў Кобрыне. Адвакат журналісткі не выключае, што Натальлі Радзінай могуць прад’явіць канчатковае абвінавачваньне і яе пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы для перадачы ў суд.

Па інфармацыі праваабаронцаў, якая зараз удакладняецца, да следчых КДБ на заўтра таксама выкліканыя журналістка Ірына Халіп і намесьніца старшыні “МФ” Наста Палажанка. Верагодна, іх пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства