viasna on patreon

Уладзімер Някляеў пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы

2011 2011-04-01T12:50:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 красавіка “Някляеў паедзе ў КДБ і прыступіць да азнаямленьня. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, скрайні тэрмін азнаямленьня -- 1 месяц " – паведаміў адвакат Някляева Уладзімер Бурштынаў.

У той жа час жонка палітыка Вольга Някляева заявіла Інтэрфаксу, што 1 красавіка азнаямленьне са справай можа і не пачацца. "Вы ж ведаеце, што ў нас дома кругласутачна знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, таму мы павінны каардынаваць свае дзеяньні -- не пакідаць кватэру без нагляду. Сёньня ў мяне зьявіліся тэрміновыя справы, так што, можа, выезд у КДБ прыйдзецца адкласьці ", -- заявіла Вольга Някляева.

Былога кандыдата на прэзыдэнта, кіраўніка кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімера Някляева вінаваняць у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Паводле Крымінальнага кодэксу РБ Някляеву пагражае альбо штраф, альбо 6 месяцаў арышту, альбо да трох гадоў зьняволеньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства