viasna on patreon

Раман Кісляк накіраваў скаргу генпракурору

2011 2011-04-01T16:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк накіраваў скаргу Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасці дзяжурнага Ленінскага РАУС г. Брэста Івана Каліту і прызнаць яго дзеянні па прымяненні фізічнай сілы 28 сакавіка ў адносінах да Кісляка неправамернымі і ўшчамляючымі яго права не падвяргацца фізічным катаванням і жорсткаму абыходжанню ў парушэнне арт. 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Таксама праваабаронца просіць прыняць меры па папярэджанні такіх фактаў у будучым. Абавязаць кіраўніцтва Ленінскага РАУС Брэста праводзіць рэгулярнае навучанне супрацоўнікаў дзяжурнай часткі і іншых падраздзяленняў нормам заканадаўства аб прымяненні фізічнай сілы.

Нагадаем, што Раман Кісляк быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС  Брэста 28 сакавіка падчас раздачы бюлетэня “Не бойцеся!” Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе канфіскавалі бюлетэні і сілай спрабавалі ўзяць адбіткі пальцаў. Пры гэтым нанеслі траўму кісці правай рукі, што зафіксавана ў траўмапункце Цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста.

З аналагічнай заявай Кісляк звярнуўся і ў пракуратуру Ленінскага раёна г.Брэста.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства