viasna on patreon

Праваабаронца раіць патрабаваць кампенсацыі за маральную шкоду ад вінаватых у адмене канцэртаў

2011 2011-04-02T18:57:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liapisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне па мясцоваму радыё абвесцілі, што канцэрт гурта “Ляпис Трубецкой”, які мусіў адбыцца 5 красавіка, адменены, як і па ўсёй Беларусі. Па неафіцыйных звестках, амаль усе квіткі былі загадзя прададзеныя. У самім Палацы культуры, дзе гурт павінен быў выступаць, чамусьці колькасць праданых квіткоў паведаміць адмовіліся.

Зразумела, што грошы за канцэрт, які не адбыўся, спажыўцам будуць вярнутыя. Але “Закон аб абароне правоў спажыўцоў” прадугледжвае таксама маральную кампенсацыю шкоды ў грашовым выглядзе.

На прапанову аматарам гурта, якія відавочна пацярпелі ў дадзенай сітуацыі, звярнуцца ў суд за кампенсацыяй маральнай шкоды, тыя толькі ўсміхаліся.

Марына Найдзіч, мясцовая актывістка, юрыст, аматарка “Ляпіса Трубяцкога”: “Падымаць гэтае пытанне ў краіне,  дзе правы чалавека парушаюцца на кожным кроку і суды не прымаюць самастойных рашэнняў – няма сэнсу”.

Мясцовы праваабаронца Эдуард Баланчук прытрымліваецца іншага меркавання:

“Людзям, якія апынуліся ў падобным становішчы, не толькі варта, але і патрэбна было б масава звярнуцца па кампенсацыю маральнай шкоды.

Яны збіраліся скарыстацца правам на адпачынак, запланавалі свой час, з’ездзілі за квіткамі – гэта патрабавала пэўных высілак. І раптам, па незразумелых прычынах, іх пазбавілі магчымасці атрымаць задавальненне.

Няхай у выпадку з Маладэчнам  канцэрты сапраўды былі адмененыя па ініцыятыве “Ляпіса”. Але ж відавочна, што вінаваты ў адмене ўсіх канцэртаў увогуле “нехта” іншы”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства