viasna on patreon

Сяргей Каваленка праводзіць дзве галадоўкі пратэсту запар

2011 2011-04-02T19:43:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Віцебскі актывіст КХП БНФ адбыў тыднёвы арышт паводле абвінавачання ў хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванага пікету, а цяпер адбывае 15-суткавы арышт за парушэнне рэжыму адбывання “умоўнага” пакарання. “На волі” паміж двума арыштамі Сяргею Каваленку ўдалося пабыць усяго 5 хвілін. На знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання ён адгаладаваў першыя 7 дзён і мяркуе галадаваць яшчэ 15.

Сяргей Каваленка лічыць, што яго трымаюць пад вартай незаконна, таму абвясціў галадоўку яшчэ 25 сакавіка. Напярэдадні яго затрымалі за тое, што ён выйшаў у цэнтр Віцебску з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі і скандаваў лозунгі. У Чыгуначным райсудзе сведкі-міліцыянты паказалі, што ён нецэнзурна лаяўся падчас затрымання.

1 красавіка актывіст выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання, але тут жа быў затрыманы зноў.

“Мы чакалі яго дадому. Ён усе не прыходзіў, і ўвечары мы пачалі шукаць Сяргея. Як высветлілася, каля брамы ІЧУ яго затрымалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС паводле пастановы крымінальна-выканаўчай інспекцыі. На яго склалі новы пратаклол – за парушэнне рэжыму адбывання умаўнага пакарання, прысуджанага ў траўні мінулага году. Парушэннем было прызнана чарговае адміністратыўнае абвінавачанне”, - патлумачыла жонка актывіста Алена Каваленка.

Нагадаем, што актывіст  адбывае так званую «хатнюю хімію» — тры гады абмежавання волі «ўмоўна» пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы 7 студзеня мінулага году. Тады суд абвінаваціў яго ў супраціве міліцыянтам, якія яго затрымлівалі, і нанясенні шкоды дзяржаўнай маёмасці.

Для Сяргея Каваленкі гэта ўжо не першая галадоўка пратэсту: ён абвяшчаў галадоўкі і раней, падчас арыштаў на “суткі”. Але такой працяглай галадоўкі ў яго яшчэ не было: актывіст ужо адгаладаваў 8 дзен і збіраецца працягваць галадоўку да 16 красавіка – дня яго вызвалення.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства