viasna on patreon

Вулічны трыб’ют «Ляпісаў»

2011 2011-04-02T22:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўсотні аматараў гурту «Ляпіс Трубяцкой» праспявалі ўлюбёныя песні ля клуба «Рэактар» у знак салідарнасці з музыкамі, канцэрты якіх у Беларусі забаранілі.

Спярша людзі здавалі квіткі ў касу «Рэактара» на канцэрты гурту 1 і 2 красавіка. Пасля прысутным раздалі тэксты песень. За паўгадзіны фаны праспявалі самыя вядомыя творы «Ляпісаў»: «Грай», «Я веру», «Капітал», «Belarus Freedom» і іншыя. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў ля месца збору ўдзельнікаў флэшмобу заўважна не было.

Флэшмоб планаваўся і 1 красавіка, але з прычыны дрэннага надвор’я не адбыўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства