Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ
https://spring96.org./be/news/42380
2011
2011-04-02T12:39:00+0300
2011-04-02T12:39:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аднаго з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева 2 красавіка выклікаюць на допыт у КДБ.
Раней Дзмітрыева абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Аднак 30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама прад’явіла Дзмітрыеву новае абвінавачванне за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
У часе прэзідэнцкай кампаніі Дзмітрыеў узначальваў выбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева.