viasna on patreon

У Аддзеле ўнутраных справаў Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць) Тэльману Масьлюкову - мясцоваму грамадзкаму актывісту - вярнулі рэчы, якія былі вынятыя ў яго ў сьнежні мінулага году

2006 2006-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьветлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ паведаміла, што 20 красавіка праз чатыры месяцы Тэльману Масьлюкову міліцыя вярнула рэчы, у якіх нібыта шукала наркотыкі. Агляд кватэры Т. Масьлюкова міліцыя правяла 2 сьнежня - па падазрэньню "ў захоўваньні зброі і наркотыкаў". Нічога гэтага міліцыянты не выявілі, але вынялі капіравальную тэхніку, камп’ютарныя кампакт-дыскі і розныя друкаваныя выданьні. Міліцыя патлумачыла гэта тым, што рэчы "неабходна праверыць".
У лютым Т. Масьлюкоў зьвяртаўся ў раённы аддзел унутраных справаў наконт вяртаньня рэчаў. Начальнік аддзела, палкоўнік міліцыі М. Раговіч тады адказаў, што рэчы ўсё яшчэ "правяраюцца".
Сярод вернутых рэчаў - кнігі "Беларусь: сцэнары рэформаў" і брашуры з рэзалюцыяй ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі. Наркотыкаў ні ў кнігах, ні ў капіравальным апараце міліцыянты так і не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства