МУС: Беларусі мела месца спроба дзяржаўнага перавароту
Міністэрства ўнутраных
спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы
аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году.
"Сьледчай управай папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Мінгарвыканкаму
завершана папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай у
дачыненьні да грамадзян Рэспублікі Беларусь — арганізатараў і ўдзельнікаў
масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года", — паведаміла вечарам 5
красавіка ўправа інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.
Паводле заключэньня сьледзтва, "атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе
зьмены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з
прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасьці ставілі
канчатковай мэтай ажыцьцяўленьне дзяржаўнага перавароту". Падчас расьсьледаваньня
крымінальных спраў устаноўлены роля і ступень удзелу кожнага фігуранта ў
падзеях, якія адбыліся.
Ступень адказнасьці за ўчыненае вызначыць суд, абяцае МУС.