viasna on patreon

Бабруйскія актывісты падалі заяўкі на пікет да гадавіны аварыі на ЧАЭС

2011 2011-04-06T14:49:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчане даслалі ў гарвыканкам дзве заяўкі – ад Альберта Секержыцкага (Справядлівы свет) і Віктара Бузінаева (АГП). Але пры ўмове дазволу правядзення пікета ў ім возьмуць удзел усе мясцовыя партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць ў Раду дэмакратычных сіл Бабруйскага рэгіёна.

- Мы спецыяльна не падавалі заяўку на правядзенне пікета на цэнтральных плошчах горада, бо гэта бессэнсоўна, - гаворыць Віктар Бузінаеў. – Наша мэта -- атрымаць дазвол на стадыёне фабрыкі “Славянка” на 21 красавіка. Але мала веры, што і там дазволяць. На пікеце мы плануем, у першую чаргу, інфармаваць грамадства. Зробім вялікую расцяжку, дзе будзе напісана “Хірасіма-Нагасакі-Чарнобыль-Фукусіма-?...”  А таксама рыхтуем улёткі пра будоўлю АЭС у Астраўцы, пра шкоду радыяцыі, наступствы аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей. 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства