viasna on patreon

Кацярыну Герасімчык пакаралі штрафам за графіці

2011 2011-04-06T18:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gerasimchyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Герасімчык

Кацярына Герасімчык

6 красавіка ў Ленінскім судзе горада Гродна ўрэшце завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык, якая была затрымана супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў лютым па падазрэнні ў нанясенні графіці на пастамент помніка Леніна. На яе быў складзены адпаведны пратакол, а ў студэнцкім інтэрнаце праведзены ператрус. Судовы працэс быў празмерна расцягнуты і некалькі разоў пераносіўся. Урэшце суддзя Наталля Козел прызнала моладзевую актывістку вінаватай і пакарала яе штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле артыкулу за дробнае хуліганства. У Кацярыны Герасімчык ёсць зараз 10 дзён на абскарджанне пастановы суда. Асабістыя рэчы актывісткі, у тым ліку і ноўтбук, да гэтага часу не вернуты.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства