viasna on patreon

Ад пракурора патрабуюць спыніць пераслед Сяргея Каваленкі

2011 2011-04-06T18:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка трапіў у шпіталь пасля 10-дзённай галадоўкі ў ізалятары часовага ўтрымання. Барыс Хамайда накіраваў зварот да пракурора Віцебскай вобласці, патрабуючы спыніць пераслед актывіста, які “мае на мэце падарваць здароўе чалавека, зламаць яго як асобу, нанесці шкоду цяжарнай жонцы і шасцігадовамі сыну”.

 

Барыс Хамайда звяртае ўвагу на тое, што Сяргей Каваленка адбывае другі арышт запар, і што другі раз запар  ён быў вымушаны абвясціць галадоўку пратэсту супраць несправядлівых, на ягоную думку, зняволенняў.

 

У лісце да пракурора Віцебскай вобласці Барыс Хамайда піша:

 

“25 сакавіка, у Дзень Волі, Сяргей Каваленка быў асуджаны на 7 сутак за тое, што выйшаў у цэнтр гораду з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі, такі чынам адзначаючы найвялікшае свята нашай Радзімы. 1 красавіка, у якасці здзеку (а інакш гэта не назавеш) ён быў зноў затрыманы і арыштаваны – прычым праз 5 хвілін пасля выхаду з ізалятара часовага ўтрымання пасля першага арышту. Гэтым разам нібыта за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання па крымінальнай справе 2010 году. Лічу, што Сяргей Каваленка жорстка пераследуецца менавіта за свае палітычныя погляды”.

 

Цяпер Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту, абвешчаную яшчэ 25 сакавіка. Актывіст знаходзіцца на лячэнні ў кардыялагічным аддзяленні віцебскага гарадскога шпіталя №1. Аднак пасля выпіскі са шпіталю ён мусіць вярнуцца і адбыць арышт да канца. Тады галадоўка будзе ўзноўлена, кажа Сяргей Каваленка.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства