viasna on patreon

З-за візіту Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому

2011 2011-04-07T09:25:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У Бярозу Брэсцкай вобласці сёння прыязджае Лукашэнка. Па папярэдніх дадзеных, ён наведае камбінат сілікатных вырабаў, які некалькі гадоў таму выкупіў усяго за 380 мільёнаў бізнесовец Юры Чыж, а таксама верагодна -- райбальніцу. Затым у Лядовым палацы будзе праведзена з удзелам Лукашэнкі гульня ў хакей.  Тэхніка ЖКГ выйшла чысціць галоўную вуліцу Леніна ад пяску 6 красавіка з 4-ох раніцы.

Пасля абеду ўчора ў горадзе ўжо было  поўна міліцыі і спецслужбаў.

Прыезд Аляксандра Лукашэнка прынёс нязручнасці для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай. 6 красавіка  ў 20 гадзін да яе ў кватэру завітаў  маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка  яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: “Вас забяруць”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства