Лябедзьку выпусьцілі з "амэрыканкі"
https://spring96.org./be/news/42483
2011
2011-04-07T11:00:56+0300
2011-04-07T11:00:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Лідэра АГП, аднаго зь вязьняў СІЗА
КДБ выпусьцілі зь ізалятара. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на цэнтр інфармацыі
і грамадзкіх сувязяў КДБ.
Паводле БелаПАН, Анатоль Лябедзька быў адпушчаны са сьледчага ізалятара КДБ
вечарам 6 красавіка. Пацьвердзіць гэта ў яго сям'і палітыка пакуль не ўдаецца
-- тэлефоны не адказваюць.
Анатоля Лябедзьку абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках
19 сьнежня.