8 красавіка – Міжнародны дзень цыганоў
У Беларусі цыганы застаюцца найменш сацыяльна адаптаванай групай грамадзян.
Міжнародны дзень цыганоў адзначаецца 8 красавіка, пачынаючы з 1971 года. У гэты дзень у Лондане адбыўся І міжнародны цыганскі кангрэс, быў утвораны Міжнародны саюз цыганоў.
У Беларусі, паводле розных крыніцаў уліку, пражывае ад дзесяці да дваццаці тысячаў цыганоў, прычым найбольш кампактна — у пасёлку Калодзішчы, прыгарадзе Віцебска Себяхі і горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.
Для інтэграцыі цыганоў у еўрапейскую супольнасць Еўракамісія, Сусветны банк і фонд Сораса абвясцілі 2005—2015 гады дзесяцігоддзем цыган, для чаго створаны Цыганскі адукацыйны фонд. У Беларусі некалькі грамадскіх арганізацыяў дзейнічаюць у абарону правоў і развіцця цыганскай культуры і адукацыі.