viasna on patreon

Унікальны помнік не ўпісваецца ў “дажынкаўскі” архітэктурны ансамбль

2011 2011-04-08T15:00:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-kamen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 красавіка споўнілася 12 гадоў, як пайшоў з жыцця знакаміты палітык Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка. Гэта імя добра вядома жыхарам горада Маладзечна, дзе Генадзь Дзмітрыевіч працаваў мэрам. Яго намаганнямі ў Маладэчне быў устаноўлены ўнікальны помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі”, да якога дагэтуль у гадавіны смерці Генадзя Дзмітрыевіча жыхары ўскладаюць кветкі. Стала вядома, што мясцовыя ўлады перад “Дажынкамі” вырашылі гэты помнік прыбраць.

Помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі” – валун, аздоблены крыжам Еўфрасінні Полацкай. Напачатку на ім быў яшчэ бел-чырвона-белы сцяжок, які потым прыбралі. На адкрыцці помніка адбылася першая ў гісторыі Беларусі сумесная служба праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага святароў – такім чынам помнік быў асвечаны.

Ён размяшчаецца ў самым цэнтры горада, і менавіта да яго мясцовыя маладажоны абавязкова ўскладаюць кветкі. Зараз гэта традыцыя будзе парушана, бо аблічча горада радыкальна змяняецца перад “Дажынкамі”. А помнік-валун “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі” не адпавядае не толькі архітэктурнай, але і ідэалагічнай канцэпцыі свята.

Мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты заявілі, што каштоўны помнік яны будуць адстойваць.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства