viasna on patreon

Справу Статкевіча і Уса разгледзіць Ленінскі раённы суд

2011 2011-04-08T15:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску. Дзень пачатку працэсу і судзьдзя, які будзе весьці справу, яшчэ не прызначаныя.

Пра гэта 8 красавіка «Свабодзе» паведаміў Дзьмітры Вус са спасылкай на ліст зь Менгарсуду.

Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Экс-кандыдаты на прэзыдэнта сваёй віны не прызнаюць. «У справе фігуруюць таксама некалькі іншых актывістаў», — сказаў Вус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства