viasna on patreon

За невыкананне абавязкаў чыноўнікі будуць адказваць

2011 2011-04-08T16:07:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавіч атрымаў адказ ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча. Дэпутат паведаміў, што прапановы В.Цяпіна да Закона “Аб зваротах грамадзян” -- прынятыя.

Па словах Віктара Цяпіна, ён накіроўваў у Палату прадстаўнікоў 3 прапановы. У першай з іх выраз “падача зваротаў пішацца на беларускай і рускай мовах” ( што ўносіла блытаніну, бо чалавек мог думаць, што трэба пісаць звароты на дзвюх мовах ) заменены на “пішацца на беларускай або рускай мовах”.

У другой прапанове ў сказ “ананімныя скаргі не будуць разглядацца, калі ў іх няма паведамленняў пра рыхтуемае злачынства” Віктар Цяпін прапанаваў дадаць “і правапарушэнне”.

І трэцяя: у артыкул 2 Закона Віктар Цяпін прапанаваў унесці пункт пра адказнасць юрыдычных і фізічных асоб за невыкананне абавязкаў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Віктар Цяпін лічыць, што менавіта трэці пункт найбольш важны, бо яму самому часта прыходзілася сутыкаецца з такімі сітуацыямі, калі органы ўлады не хочуць выконваць свае абавязкі і нават у судзе нічога немагчыма дамагчыся. Актывіст спадзяеццая, што сітуацыя зменіцца пасля таго, як будзе ўведзена такая канкрэтна норма закона. На думку В.Цяпіна, галоўнае – гэта не толькі добры закон, а тое, як ён будзе выконвацца і ці будзе выконвацца наогул.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства