viasna on patreon

Для салігорскай міліцыі закон не дзейнічае

2011 2011-04-09T10:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-shyla-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла атрымаў ліст з адказам на сваю заяву ў Салігорскі РАУС са спазненнем у два месяцы.
19 снежня 2010, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, намеснік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла і сябра Партыі БНФ Павал Батуеў сутыкнуліся з пераследам іх асобаў з боку супрацоўнікаў салігорскай міліцыі. Пры спробе выехаць з гораду маладзёны мелі гутарку з палкоўнікам міліцыі. Пасля размовы за актывістамі 40 хвілін “ганяліся” супрацоўнікі ў цывільным на аўтамабілі “Шкода”. У рэшце хлопцы былі заблакаваныя ў кватэры Паўла Батуева. І хоць маладзёнам удалося незаўважанымі выйсці з дому і дабрацца да Мінску, аднак праз некалькі дзён пасля выбараў яны накіравалі адпаведныя скаргі на імя начальніка Салігорскага РАУС. Батуеў і Шыла запатрабавалі назваць прозвішчы згаданых супрацоўнікаў і даць прававую адзнаку іх дзеянням.
“Стандартнай адпіскі” з міліцыі Паўлу Батуеву давялося чакаць нядоўга. Ва ўстаноўлены законам тэрмін яму паведамілі, што “грамдзянамі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі “Шкода Актавія” д.н.7465 ВМ-5 якіх-небудзь правапарушэнняў ці злачынстваў здзейснена не было, падставаў для ўстанаўлення ўладальніка дадзенага аўтамабіля, а таксама прадстаўлення дадзенай інфармацыі не маецца”. А вось Іван Шыла свой адказ атрымаў толькі 8 красавіка:
- Змест “адпіскі” той жа, што і ў Паўла, але ж мне па незразумелых для мяне прычынах адказалі больш чым праз тры месяцы. Закон “Аб зваротах грамадзян” дае на гэта не больш за месяц і то пры неабходнасці правядзення адмысловай праверкі, інакш не больш за 15 дзён. У самім адказе, што праўда, датай пазначана 25 студзеня, але ж чамусьці на англійскай мове. Не думаю, што ліст проста затрымаўся на два месяцы на пошце. Верагодна, каб пазбегнуць адказнасці, у міліцыі пазначылі ў самім ліце адпаведную Закону дату, а даслалі яго толькі зараз.
Па словах Івана, ён хутчэй за ўсё не стане высвятляць акалічнасці такой доўгай “вандроўкі” адказу на яго скаргу, бо ад’язджае на вучобу ў Польшчу. Сам жа выпадак, ён называе паказальным, адлюстроўваючым хібы ў заканадаўстве і стаўленне да самога закона з боку праваахоўных органаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства