viasna on patreon

У Беларусі абмежаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан»

2011 2011-04-11T10:05:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org у спіс абмежаванага доступу. Зараз да іх не будзе прамога доступу з дзяржаўных установаў.

Генпракуратура 23 сакавіка 2011 года вынесла пастановы аб абмежаванні доступу да незалежных навінавых сайтаў 2Хартыя’97» і «Беларускі партызан». Падставай для блакавання непажаданых сайтаў выстаўляюць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

На думку пракуратуры, гэтыя сайты парушылі частку 2 артыкула 8 «Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часу яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі, плакаты і іншыя матэрыялы». Магчыма, гаворка ідзе аб абвестках пра Плошчу і Дзень Волі.

З 7 красавіка большасць беларускіх інтэрнэт-правайдэраў атрымалі абноўлены спіс абмежаванага доступу і абавязаны ў адпаведнасці з указам № 60 заблакаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі і культуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства