viasna on patreon

У Баранавічах пададзена заяўка на чарнобыльскі пікет

2011 2011-04-11T10:40:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты Вячаслаў Болбат, Віктар Сырыца і Сяргей Гоўша накіравалі 9 красавіка ў гарвыканкам заяўку на правядзенне пікету з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы. Пікет мяркуецца правесці 26 красавіка а 17-й гадзіне на цэнтральнай гарадской плошчы.

Мэта пікетавання: інфармаванне грамадзян горада аб праблемах будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі у сувязі з трагедыяй на АЭС “Фукусіма-1” ў Японіі.

Праваабаронца Сяргей Гоўша адзначыў, што арганізатары пікету збіраюцца не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на японскай АЭС, але, найперш, прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

Чарнобыльскі пікет – гэта першая спроба правесці ў Баранавічах масавае мерапрыемства пасля падзей 19 снежня.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства