viasna on patreon

Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня

2011 2011-04-11T16:08:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Барысаўская гарадская арганізацыя незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) аказала адчувальную дапамогу бацькам палітвязня барысаўчаніна Аляксандра Малчанава.
Пажылыя бацькі Аляксандра Малчанава з часу арышту сына, праведзенага мінскім спецназам 6 студзеня 2011, жылі са зламанымі ўваходнымі дзвярыма. Тады, у студзені, «ахоўнікі правапарадку» ўварваліся ў прыватны дом Малчанава, на вачах хворых бацькоў скруцілі Аляксандра, пакінуўшы пасля сябе выбітыя дзверы і поўны беспарадак у доме.
Пенсіянерам было проста немагчыма выдаткаваць са свайго бюджэту грошы на ўстаноўку новых дзвярэй. Дапамаглі члены Барысаўскай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюзу РЭП. У суботу, 9 красавіка, новая ўваходная дзверы ў доме Малчанавых была ўстаноўлена. Як распавёў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП па Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў, РЭП не абмяжуецца толькі ўстаноўкай дзвярэй, а будзе дапамагаць сям'і і далей: «Галіна Андрэеўна, мама Аляксандра, вельмі перажывае, што касацыйную скаргу сына адхілілі, і цяпер ён будзе сядзець у калоніі строгага рэжыму тры гады. Але яна трымаецца малайцом! Вельмі мужная жанчына! Прыемна, што мы змаглі дапамагчы ... І не пакінем Малчанава. Будзем тэлефанаваць перыядычна. Пакінулі свае кантактныя тэлефоны, каб у выпадку чаго яны змаглі з намі аператыўна звязацца ».
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства