viasna on patreon

У Оршы LIFE:) блакаваў доступ да сайтаў «Беларускі партызан»і «Хартыя - 97» для ўсяго насельніцтва

2011 2011-04-11T21:19:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння стала вядома, што па патрабаванню Генеральнай пракуратуры Беларусі абмежаваны доступ да папулярных сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан ». У адпаведнасці з заканадаўствам, такое абмежаванне ўводзіцца для дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі і культуры. Тым не менш, нават гэта вельмі рэакцыйнай новаўвядзенне не абмяжоўвае доступ да апазіцыйных сайтаў для грамадзян. Аднак, верагодна, у кампаніі мабільнай сувязі ЗАТ "BEST", больш вядомай у апошні час пад брэндам LIFE:), вырашылі перастрахавацца. Так, для карыстальнікаў LIFE:) у Оршы прыкладна з 10 гадзінаў 11 красавіка доступ да сайтаў сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан» блакаваны. Для ўсіх - як дзяржаўных органаў, як і прыватных асоб. У той жа час у сетцы 3G LIFE:) гэтыя сайты можна адкрыць з дапамогай проксі - сервераў. Ніякага выразнага тлумачэння сэрвісная служба LIFE:) гэтай сітуацыі не дала.
«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства