viasna on patreon

Чарговая скарга праваабаронцы Сяргей Гоўшы - пракурору горада

2011 2011-04-12T17:14:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/houshapravaabaronca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша

12 красавіка у Баранавічах праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў пракурору горада скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ.

У скарзе пракурору паведамляецца, што 3 лютага 2011 года праваабаронца быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел упраўлення КДБ на допыт у якасці сведкі па так званай справе аб масавых беспрадках. У адпаведнасці з арт. 62 Канстытуцыі, Сяргей Гоўша прасіў супрацоўнікаў КДБ дапусціць да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці свайго прадстаўніка Пятровіча К. І., які з`яўляецца кваліфікаваным юрыстам.

Нажаль, службовыя асобы гарадскога аддзела КДБ, якія вялі допыт – опер-упаўнаважанныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. - у задавальненні хадайніцтва С.Гоўшу адмовілі. Таму праваабаронца 15 лютага накіраваў на імя начальніка гарадскога аддзела КДБ скаргу на дзеянні службовых асобаў аддзела.  Ён прасіў прыняць адпаведныя захады дзеля абароны сваіх правоў і свабодаў і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленнай заканадаўствам адказнасці.

Аднак намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці паведаміў праваабаронцу ў пісьмовым адказе, што ў выніку праведзенай праверкі парушэння дзеючага заканадаўства з боку службовых асобаў упраўлення не ўстаноўлена.

З дадзенай высновай намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Сяргей Гоўша не пагадзіўся, таму і звярнуўся ў гарадскую пракуратуру. Ён просіць пракурора горада прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асобаў Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства