viasna on patreon

Рагачоўскага актывіста апазіцыі апыталі ў КДБ наконт тэракту ў Менску

2011 2011-04-12T17:28:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка актывіст апазіцыі з Рагачова Дзяніс Дашкевіч быў тэрмінова выкліканы ў мясцовы аддзел КДБ для апытання наконт тэракту, які адбыўся 11 красавіка ў Менску.

«У мяне пыталіся, дзе я быў учора, ці ёсць у мяне сведкі,якія пацвердзяць, што я менавіта быў дома, ці ў краме, ці на працы. Таксама пытанні тычыліся таго, ці чуў я ад каго-небудзь з апазіцыі пра падрыхтоўку тэракта, ці 19 снежня на Плошчы ў Менску гучалі заклікі да выбухаў. Натуральна, я адказаў, што не - нічога такога не чуў», - распавёў актывіст.

Гэта не адзінкавы выпадак у вобласці, калі праваахоўнікі цікавяцца апазіцыйнымі актывістамі. Напрыклад, увечары пасля 20.00 міліцыянеры тэрмінова прапаноўвалі грамадскаму актывісту з Мазыра Паўлу Наздру здаць адбіткі пальцаў. Актывіст патлумачыў, што ўжо здаваў адбіткі — калі адбываў адміністратыўны арышт. Але міліцыянеры паведамілі, што адбіткі згубіліся, і трэба зноў іх здаваць.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства