Судзіць будуць адразу семярых удзельнікаў Плошчы
Крымінальная справа абванавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 сьнежня 2010 года Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава будзе у самы бліжэйшы час разгледжаная ў судзе Ленінскага раёна Менска.
Дакладнай даты пакуль не прызначана, аднак вядома, што судовы працэс будзе весьці Людміла Грачова.
Нагадаем, што некалькі дзён таму Пракуратура Менска перадала ў Менскі гарадзкі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Усіх траіх вінавацяць па частцы 1, арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.