viasna on patreon

Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне

2011 2011-04-14T13:09:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 красавіка ў Маладэчне каля касцёла св.Юзафа мясцовыя актывісты зладзілі жалобную акцыю, прысвечаную памяці пацярпелых у мінскім метро. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу праваахоўных органаў. Для высвятлення абставінаў быў затрыманы мясцовы журналіст-фрылансер Яўген Сухаверх.

Запрашэнне прыняць удзел у акцыі распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі. Ушанаваць памяць ахвяраў тэракту прыйшло каля сотні маладэчанцаў. Гучных прамоваў не было, людзі проста стаялі і моўчкі смуткавалі.

Арганізатары мерапрыемства з натоўпу відавочна не вылучаліся, толькі мясцовы журналіст Яўген Сухаверх зрабіў некалькі фотаздымкаў. Магчыма, таму што ён паводзіў сябе найбольш актыўна, яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яны адвялі хлопца ў міліцэйскую машыну, дзе правялі гутарку. Ахоўнікі правапарадку, перш за ўсё, спрабавалі высветліць, хто арганізатар мерапрыемства. Яўген распавёў, што даведаўся пра акцыю праз інтэрнет, а здымкі рабіў з журналісцкіх інтарэсаў. Паколькі журналісцкага пасведчання Яўген не мае, ён паведаміў, што яго матэрыялы друкуюцца ў мясцовым зарэгістраваным выданні. Спачатку міліцыянты быццам збіраліся званіць да рэдактара выдання, каб даведацца пра Яўгена, але потым перадумалі.

Пасля “прафілактычнай гутаркі” пра адказнасць за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах Яўген быў адпушчаны.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства