viasna on patreon

Магілёўскі аблсуд не задаволіў скаргу Зміцера Салаўёва

2011 2011-04-14T15:38:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу лідэра руху БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва. Зміцер дамагаўся адмены рашэння Ленінскага раённага суда аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе арышту.

Нагадаем, 25 сакавіка, на Дзень Волі, актывіст быў затрыманы міліцыянтамі. Яго абвінавацілі ў лаянцы і непадпарадкаванні падрабаванням супрацоўнікам міліцыі. Суд пакараў яго адміністратыўным арыштам на пяць сутак.

Старшынстваваў у абласным судзе Мікалай Гладкі. Працэс адбываўся без удзелу Зміцера Салаўёва, бо ён знаходзіўся за межамі Беларусі.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што іншага рашэння ад суда ён не чакаў, бо гэты суд, як і папярэдні раённы, быў палітычна матываваны.

“Зараз мы будзем думаць, што рабіць далей – працягваць абскарджваць рашэнне абласнога суда старшыні гэтага суда, а пасля ў Вярхоўным судзе альбо адразу давесці вынікі гэтага палітычнага прысуду да камітэта па правах чалавека ў ААН”, - гаворыць Барыс Бухель.

 “Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства