viasna on patreon

Магілёў наведалі прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі

2011 2011-04-15T14:25:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magiliouskaja-vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка Магілёў наведалі прадстаўнікі доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Яны сустрэліся з мясцовымі праваабронцамі і дэмактывістамі.  

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася  сітуацыя з правамі чалавека ў Магілёве. Асобная ўвага была нададзена пытанню адсутнасці зарэгістраванай незалежнай прэсы ў горадзе. Паколькі ў складзе Місіі працуюць прадстаўнікі з Расіі, то была магчымасць параўнаць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і Расіі.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі Місіі ўваходзяць у Раду па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Рада сустракаецца з прэзідэнтам Расіі два разы на год. Пазіцыя Расіі датычна падзеяў 19 снежня ў Беларусі, якая была агучана Дзмітрыем Мядзведзевым, была сфармаваная пры дапамозе сябраў Камітэта міжнароднага кантролю і персанальна расійскага праваабаронцы Сяргея Крывенкі.  

Нагадаем, што Місія пачала сваю працу 27 снежня - як рэакцыя грамадскіх арганізацый на падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў  і да гэтага часу бесперапынна знаходзіцца ў нашай краіне. Місія дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у які ўваходзяць міжнародныя і нацыянальныя недзяржаўныя арганізацыі і групы краін прасторы АБСЕ. У Міжнароднай назіральнай місіі працуюць праваабаронцы і грамадскія актывісты з краін АБСЕ.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства