viasna on patreon

Бабруйскі журналіст Анатоль Санаценка паведамляе пра ціск з боку пракуратуры

2011 2011-04-15T14:43:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sanacienkaanatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка

Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка

Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер”, якая зараз існуе толькі ў электронным варыянце, распавёў пра пераслед з боку пракуратуры.

- Намеснік пракурора Ленінскага раёна Анатоль Кабернік тэлефанаваў мне 14 красавіка, каб запрасіць на размову, - распавядае Анатоль Санаценка. - Я адразу папярэдзіў яго, што без правільна аформленай позвы нікуды не пайду. Ён прапанаваў прывезці яе асабіста, і я пагадзіўся. Але калі Кабернік прыехаў, аказалася, што ніякай павесткі ў яго няма. Затое ён прыхапіў з сабой афіцыйную паперу, праўда, невядома ад каго. Паколькі позвы ў яго з сабой не было, я адмовіўся падпісваць гэтую паперу, і ён гэта адзначыў.

Таксама Анатоль Санаценка паведаміў, што ў сувязі з ціскам на яго з боку пракуратуры, ён зрабіў заяву, якую апублікаваў на сайце газеты пад назвай “Бобруйский курьер” заявляет…”

 У заяве журналіст выказвае занепакоенасць сітуацыяй са свабодай СМІ.

 “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства