viasna on patreon

У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро

2011 2011-04-15T09:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhaloba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка у Пінску адбылася жалобнае мерапрыемства у памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метрапалітэне. Месцам правядзення акцыі абралі нявялічкі сквер закладзены да дня заснавання Пінска. Навучэнцы мясцовых вучэбных завядзенняў паставілі знічкі ля імправізаванай “каплічкі”.

Пінчукі, не адмаўляючы неабходнасці правядзення жалобы, адзначаюць, што летась, калі  на адным з пінскіх прадпрыемстваў  загінула 14 чалавек, мясцовыя ўлады доўгі час не рэагавалі падобным чынам. Гарадскую жалобу абвесцілі талькі амаль праз тыдзень - усё чакалі рашэння са сталіцы.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” адбыўся выбух, у выніку якога 14 чалавек загінула, 8 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства