Акцыя жалобы прайшла ў Полацку
https://spring96.org./be/news/42674
2011
2011-04-14T10:18:00+0300
2011-04-14T10:18:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zhaloba-polack.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 красавіка ў 17.30 у Полацку прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сустрэча была арганізавана праз сацыяльную сетку «В контакте» неабыякавай моладдзю - у асноўным студэнтамі, прадстаўнікамі рок-культуры і нефармалаў.
На акцыю да помніка Францыску Скарыну прыйшло каля 150 чалавек. Моладзь ўсклала жывыя кветкі і запаліла свечкі. У 17.56 памяць ахвяраў тэракту была амаль хвілінай маўчання.
"Праваабарончая хроніка"