viasna on patreon

Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?

2011 2011-04-15T17:18:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/charniakmaksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

Бабруйскі актывіст “Маладога Фронта” Максім Чарняк

Сёння, 15 красавіка, бабруйчаніна Максіма Чарняка зноў выклікалі на размову ў РАУС. У позве, якую непаўнагадоваму хлопцу выдалі ўжо ў аддзяленні, было пазначана, што ён выкліканы ў якасці сведкі. Але ў працэсе “размовы” Максіма паставілі на фотаўлік і перапісалі асаблівыя прыкметы.

- Мяне выклікалі зноў па крадзяжы, і спачатку ў кабінеце аператыўніка Андрэя Федарцова мы сапраўды размаўлялі на гэтую тэму, - распавядае Максім Чарняк. - Але як толькі ён скончыў мяне апытваць, за мной зайшоў іншы міліцыянт, ці следчы, я дакладна не ведаю - Сяргей Сідараў. Ён быў апрануты па грамадзянцы, і адразу пачаў цікавіцца маім грамадска-палітычным жыццём. Яго цікавіла, на якіх сайтах я зарэгістраваны, да якога руху адношуся – рэлігійнага і палітычнага. Я адказаў, што год таму, па просьбе сваёй дзяўчыны выйшаў з “Маладога Фронта”, і палітыкай не займаюся. Потым ён пытаў, з кім я перапісваўся ў інтэрнэце наконт выбуха ў Мінску, але я даўно не быў у інтэрнэце, аб чым яму і паведаміў… Падчас гэтай размовы ў кабінет зноў зайшоў Андрэй Федарцоў, і спрасіў: “дык гэта ён ці аднаго прозвішча?”, - на што атрымаў адказ: “ён, але нешта мала кажа”. Што яны мелі на ўвазе, я не зразумеў, таксама як не разумею, у чым мяне падазраюць?!

Таксама Сяргей Сідараў цікавіўся аб хобі Максіма – капальніцтве, дзе і з кім ён гэтым займаецца. Пытаў, калі хлопец апошні раз размаўляў з Арцёмам Дубскім, з кім ён увогуле сябруе, перапісваецца ў інтэрнэце.

- Пасля размовы мяне павялі запісваць на фотаўлік, зрабілі шэраг фотаздымкаў, перапісалі мае прыкметы, спрасілі якія ёсць шнары, ці ёсць татуіроўкі, усё гэта занеслі ў журнал, - працягвае распавядаць Максім Чарняк. – Падчас гэтай працэдуры чалавек з кабінета фотаўліка спрасіў: “па якой запісваць?” – “па 40-й” – адказаў Сідараў. Што гэта за 40-я, якога кодэкса, я не зразумеў. Таксама я цікавіўся, чаму ў РАУС не выклікаюць майго апекуна, - бабулю, ці прадстаўніка коледжа ў якім навучаюся. Але мне адказалі, што гэта іх права, каго выклікаць. Толькі мне не зразумела, чаму, калі я лічуся сведкай па крадзяжы, у мяне пытаюць пра палітыку і ставяць на фотаўлік? Яны нават трэці раз за тыдзень хацелі зняць адбіткі пальцаў, але я ім сказаў, што гэта ўжо перагіб. Дарэчы, цягаюць мяне сведкам па скрадзеным старым бушлаце, валёнках, кіпяцільніку і вудзе. Яны былі скрадзеныя маім сваяком у Бабруйскім раёне, і па сутнасці, гэтым бы павінна была займацца раённая міліцыя…

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства