Халіп, Севярынца і Марцалева будуць судзіць ў Заводзкім судзе
https://spring96.org./be/news/42692
2011
2011-04-18T09:56:45+0300
2011-04-18T09:56:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Заводзкі раённы суд Менску
з гарадзкога суду перададзеныя справы жонкі Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп,
сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца і кіраўніка штабу Міколы Статкевіча
Сяргея Марцалева. «Калі пачнецца працэс і прозьвішча судзьдзі паведамяць
не раней за панядзелак 18 красавіка», — сказалі сваякі
Ірыны Халіп.
Ірыну Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева вінавацяць
у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо
ва ўдзеле і іх. Абвінавачаным пагражае да 3 гадоў
зьняволеньня. Ірына Халіп болей за два месяцы ўтрымліваецца пад хатнім
арыштам, Павал Севярынец і Сяргей Марцалеў з 19 сьнежня
ў СІЗА КДБ.