viasna on patreon

У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены

2011 2011-04-18T10:15:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-stary-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў правядзенне чарнобыльскага пікета 26 красавіка на плошчы Леніна. Гэта стала вядома з ліста, які атрымалі 16 красавіка грамадскія актывісты Болбат Вячаслаў, Гоўша Сяргей і Сырыца Віктар. У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча паведамляецца, што згодна з рашэннем гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай (на фота).

Адзін з заяўляльнікаў пікета Віктар Сырыца адзначыў, што ў старым парку цяпер адбываюцца рамонтныя работы і там амаль няма людзей. Праводзіць у такім месцы пікет, прысвечаны 25 угодкам Чарнобыльскай трагедыі – гэта проста здзек над арганізатарамі мерапрыемства. Ён дадаў, што грамадскія актывісты планавалі не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на АЭС у Фукусіме, а найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

 

Такім чынам, першая спроба правесці ў Баранавічах масавае мерапрыемства пасля падзей 19 снежня скончылася безвынікова.

 

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства